Расейскі амбасадар Бабіч паглядзеў на будаўніцтва Беларускай АЭС
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        04.10.2018 14:17
                    
                    Пытаньне будаўніцтва АЭС у Астраўцы, якім займаецца «Расатам», уздымалася падчас беларуска-расейскіх перамоваў у Сочы 21 верасьня.
                
Расейскі амбасадар у Беларусі Міхаіл Бабіч наведвае будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы, 3 кастрычніка 2018 годуФота: belarus.mid.ru
                     
Расейскі амбасадар Бабіч паглядзеў на будаўніцтва Беларускай АЭС
Расейскі амбасадар у Беларусі Міхаіл Бабіч 3 кастрычніка наведаў будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы й некаторыя іншыя прадпрыемствы Гарадзеншчыны. Пра гэта паведамляе прэс-служба амбасады.
Пытаньне будаўніцтва АЭС у Астраўцы, якім займаецца «Расатам», уздымалася падчас беларуска-расейскіх перамоваў у Сочы 21 верасьня. Тады Аляксандр Лукашэнка заявіў, што расейская кампанія сарвала ўсе тэрміны будаўніцтва электрастанцыі.
Паводле інфармацыі амбасады, Бабіч абмеркаваў з кіраўніцтвам кампаніі «Атамбудэкспарт» будаўніцтва АЭС і тэрміны яго завяршэньня.
Раней гендырэктар Дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў заявіў прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу, што першы блёк БелАЭС будзе ўведзены ў эксплюатацыю да канца 2019 года.

эўрарадыё/вс