Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі могуць павялічаць ліміты на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.10.2018 13:27
Бязмытны парог на пасылкі могуць павялічыць да $ 200 і 31 кіляграма.
pixabay.com/nasilzang

Пра прапанову павялічыць парог увозу тавараў у міжнародных паштовых адпраўленьнях у Беларусь паведаміў міністар сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган.

«Ёсьць прапанова павялічыць парог да $ 200 і 31 кіляграма. Цяпер прапрацоўваецца праект указа, які будзе ўнесены на разгляд кіраўніку дзяржавы», – заявіў міністар.

Ліміты на пасылкі з замежных інтэрнэт-крамаў (не больш за € 22 і 10 кг у месяц) дзеяць ад 14 красавіка 2016 года. За ўсё, што больш ліміту, трэба плаціць 30% мыты. Да таго ж дадаткова трэба заплаціць мытны збор у 5 эўра за зьдзяйсьненьне мытных апэрацый за кожную пасылку.

Правілы атрыманьня пасылак па бязмытнай працэдуры ўтрымліваюцца ва ўказе №40. Адным з галоўных ініцыятараў увядзеньня новых лімітаў быў старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч. Ён заяўляў, што пасылкі зь Кітаю абвалілі беларускі гандаль і стварылі праблемы для прамысловасьці.

Цягам апошніх гадоў у Беларусі назіраўся бум на пакупкі ў азіяцкіх інтэрнэт-крамах. Беларусы набывалі там практычна ўсё: ад гаджэтаў да бялізны.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт