Logo Polskiego Radia
Print

«Маці-328» зьвярнуліся ў Палату прадстаўнікоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.10.2018 15:12
Яны просяць лібэралізаваць антынаркатычнае заканадаўства.
pixabay.com/Public Domain CC0

«Маці-328» зьвярнуліся ў Палату прадстаўнікоў, просяць лібэралізаваць антынаркатычнае заканадаўства
Група актывістак руху «Маці-328» аднесла ў Палату прадстаўнікоў, дзе сёньня пачалася сэсія, зварот і пытаньні да дэпутатаў. Зварот за некалькі дзён да адкрыцьця сэсіі ў інтэрнэце падпісалі больш за 500 чалавек. У ім два пытаньні.
Першае — ці будуць зьмены, якія плянуецца ўнесьці ў артыкул 328 КК, распаўсюджвацца на тых вязьняў, якія ўжо асуджаныя паводле гэтага артыкулу. Актывісты руху «Маці-328» дамагаюцца, каб зьмены распаўсюджваліся на іх, і просяць дэпутатаў гэта ўлічыць.
Другое — просьба выключыць з артыкулу паняцьце «асабліва небясьпечны» ў дачыненьні тых, хто распаўсюджвае наркотыкі, бо, як лічаць актывісты, гэта цягне за сабой больш жорсткія пакараньні для гэтых асуджаных і спараджае шэраг праблемаў для іх знаходжаньні ў калёніі.
Тацяна Канеўская, былая галадоўніца ў Калінкавічах, сказала Свабодзе, што дагэтуль дэпутаты ім не адказваюць і не тлумачаць, якія зьмены будуць унесеныя ў артыкул 328.
Прадстаўніц «Маці 328» спыніла ахова, былі выкліканыя супрацоўнікі міліцыі. Пасьля тлумачэньня сваіх дзеяньняў ахова прапусьціла чатырох прадстаўніц руху з сабранымі подпісамі ўнутр для падачы звароту. Зварот актывістак у Палаце прадстаўнікоў прынялі.
Усяго да будынка парлямэнту прыйшлі 11 актывістак руху «Маці-328». Гэта ўдзельніцы галадоўкі ў Калінкавічах (6 чалавек з 7), таксама актывісткі з Магілёва і Менску.
Жанчыны праводзілі галадоўку з канца красавіка па сярэдзіну траўня (агулам больш за 2 тыдні), усяго ў ёй удзельнічалі больш за 15 чалавек, вынікам гэтай галадоўкі стала заява Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што нязначна, але будзе лібэралізаваны «наркатычны» артыкул № 328 Крымінальнага кодэксу.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт