Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка нагадаў Сі Цзіньпіна аб адказнасьці за лёс саюзьнікаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.10.2018 15:33
Аляксандр Лукашэнка таксама запрасіў Сі Цзіньпіна прыняць удзел у глябальным форуме «Адзін пояс, адзін шлях».
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка нагадаў Сі Цзіньпіна аб адказнасьці за лёс саюзьнікаў
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з Днём абвяшчэньня КНР. Пры гэтым ён не прамінуў нагадаць і пра адказнасьць Пэкіна «за лёс сваіх саюзьнікаў, зь якімі сумесна ажыцьцяўляе рэалізацыю маштабнага праекта «Пояс і шлях».
Як паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, у віншаваньні паведамляецца, што адносіны давернага ўсебаковага стратэгічнага партнэрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі выйшлі на новы віток разьвіцьця.
Аляксандр Лукашэнка таксама запрасіў Сі Цзіньпіна прыняць удзел у глябальным форуме «Адзін пояс, адзін шлях» у 2019 годзе ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень». Паводле яго слоў, гэтая падзея надасьць дадатковы імпульс рэалізацыі ініцыятывы «Пояс і шлях».

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт