Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.09.2018 13:03
Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін на нафту й нафтапрадукты зьмяняліся 1 верасьня.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту
Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін на нафту й нафтапрадукты зьмяняліся 1 верасьня.
Беларусь з 1 кастрычніка павышае экспартныя пошліны на нафту й нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага саюза (ЭАЭС). Адпаведнае рашэньне зьмешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 27 верасьня 2018 году.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана са $130 да $137,5 за 1 т. Пошліна на прамагонны бэнзін павысіцца з $71,5 да $75,6 за 1 т, на таварныя бэнзіны - $39 да $41,2 за 1 т.
Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $41,2 за 1 т (была $39). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызэльнага паліва, бэнзолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.
Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты й асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, зьмяняліся 1 верасьня. Тады яны былі зьніжаны.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт