Logo Polskiego Radia
Print

У Гомелі рыхтуюцца да прыезду Лукашэнкі й Парашэнкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.09.2018 16:49
Гомель у прамым сэнсе слова стаіць на вушах – тут рыхтуюцца да правядзеньня Форуму рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны.
Аўрал у Гомелі: горад рыхтуецца да прыезду Лукашэнкі й ПарашэнкіАўрал у Гомелі: горад рыхтуецца да прыезду Лукашэнкі й Парашэнкіфота: БелаПАН

Гомель у прамым сэнсе слова стаіць на вушах – тут рыхтуюцца да правядзеньня Форуму рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, удзел у якім возьмуць кіраўнікі дзьвюх краін Аляксандр Лукашэнка й Пётр Парашэнка.

Як паведамляе карэспандэнт БелаПАН, на вуліцы Савецкай, якая зьяўляецца цэнтральнай гарадзкой магістральлю, праводзяцца маштабныя работы па рамонце дарожнага палатна й замене тратуарнай пліткі.

I-ы Форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны пройдзе ў Гомелі 25-26 кастрычніка.Удзел у мерапрыемстве ўкраінскага лідара ня так даўно пацьвердзіў пасол гэтай дзяржавы ў Беларусі Ігар Кізім.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт