Logo Polskiego Radia
Print

У Менску працуе больш за 35% пэнсіянэраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.09.2018 15:44
Ва ўзросьце 70 гадоў і старэй працуюць 15,5 тыс. чалавек, пры гэтым больш за 80 гадоў – 880, пасьля 90 гадоў – 19.
pixabay.com/CC0 Public Domain

У Менску працуе больш за 35% пэнсіянэраў
Паводле дадзеных на 1 верасьня бягучага году, у сталіцы налічваецца 171,3 тыс. працуючых пэнсіянэраў, што складае 35,7% ад агульнай колькасьці атрымальнікаў пэнсій. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на камітэт па працы, занятасьці й сацыяльнай абароне Менгарвыканкаму.
Ва ўзросьце 70 гадоў і старэй працуюць 15,5 тыс. чалавек, пры гэтым больш за 80 гадоў – 880, пасьля 90 гадоў – 19. Усяго ў органах сацыяльнай абароны горада на ўліку знаходзяцца амаль 479,5 тыс. атрымальнікаў пэнсій. Асноўная доля (97,2%) – гэта атрымальнікі працоўных пэнсій, 2,7% выплачваецца сацыяльная пэнсія.
Актуальна сярэдні памер пэнсіі ў сталіцы Беларусі складае крыху больш за 387 рублёў.

Паводле дадзеных на 1 верасьня бягучага году, у сталіцы налічваецца 171,3 тыс. працуючых пэнсіянэраў, што складае 35,7% ад агульнай колькасьці атрымальнікаў пэнсій. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на камітэт па працы, занятасьці й сацыяльнай абароне Менгарвыканкаму.

Ва ўзросьце 70 гадоў і старэй працуюць 15,5 тыс. чалавек, пры гэтым больш за 80 гадоў – 880, пасьля 90 гадоў – 19.

Усяго ў органах сацыяльнай абароны горада на ўліку знаходзяцца амаль 479,5 тыс. атрымальнікаў пэнсій. Асноўная доля (97,2%) – гэта атрымальнікі працоўных пэнсій, 2,7% выплачваецца сацыяльная пэнсія.

Актуальна сярэдні памер пэнсіі ў сталіцы Беларусі складае крыху больш за 387 рублёў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт