Logo Polskiego Radia
Print

Улады павышаюць заробкі бюджэтнікам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 27.09.2018 17:23
Да канца года заробкі працаўнікоў бюджэтнай сфэры вырастуць да 850 рублёў у месяц.
screen/radyjo.net

З 1 верасьня ў Беларусі павысілі заробкі пэдагагічным работнікам (у тым ліку выкладчыкам) і памочнікам выхавальнікаў. Іх тарыфныя стаўкі і аклады павялічыліся на 20%.Таксама больш сталі атрымліваць працаўнікі сфэры аховы здароўя. Лекары ды мэдсёстры атрымалі даплату ў памеры 20% і 13% адпаведна. Даплаты фармацэўтам, фізыкам, хімікам, біёлягам склалі ад 40% да 100%.

З 1 кастрычніка беларускія ўлады абяцаюць падняць памер тарыфнай стаўкі першага разраду для разьліку заробкаў працаўнікоў іншых бюджэтных арганізацый. Яе памер падвысяць з 34 да 35,5 рублёў. Такім чынам, урад разьлічвае, што сярэдні заробак работнікаў бюджэтных арганізацый у сьнежні гэтага года складзе 850 рублёў. Пра паведаміў прэм'ер-міністар Сяргей Румас.

Пры гэтым сярэдняя жнівеньская зарплата ў бюджэтных арганізацыях склала 721 рубель, што на 21 рубель менш, чым у ліпені.

Паводле Tut.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт