Лукашэнка адправіўся ў Таджыкістан
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        27.09.2018 10:24
                    
                                 
                
                
                    У Душанбэ кіраўнік Беларусі паўдзельнічае ў пасяджэньні Савету кіраўнікоў дзяржаваў – удзельніц СНД.
                
                
                    
                        
OpenClipart-Vectors/pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах. Прэс-служба Лукашэнкі падае, што ён правядзе перамовы пра супрацу з замежнымі лідэрамі.
Лукашэнка ўжо быў у Таджыкістане на перамовах з Эмамалі Рахмонам у траўні сёлета. Тады ён паляцеў на сустрэчу з малодшым сынам Колям.
Двух лідэраў аб’ядноўваюць асабістыя сувязі. Абодва знаходзяцца на пасадах прэзыдэнтаў ад 1994-га. У Лукашэнкі і Рахмона шмат агульнага ў сыстэме кіраваньня і памкненьні ўзяць усё пад кантроль, у першую чаргу эканоміку.
Лукашэнка запэўніваў, што прасоўвае ў Таджыкістане інтарэсы беларускіх вытворцаў. Там адкрылі цэх па зборцы беларускіх трактароў, у пэрспэктыве пастаўкі грузавікоў «БелАЗ». Апроч трактароў Беларусь пастаўляе ў Таджыкістан будаўнічую тэхніку, мэблю і энэргаабсталяваньне, прадукцыя неарганічнай хіміі. Таджыкістан экспартуе ў Беларусь бавоўну, воўну, сухафрукты і алюміній.
Паводле эканаміста Яраслава Раманчука, калі ў нашай краіне экспарт тавараў 30 мільярдаў долараў, а доля Таджыкістану менш за 0,1%, то па сутнасьці супрацы няма.
belsat.eu/яс