Logo Polskiego Radia
Print

Абаронцам Курапатаў прыходзяць пратаколы за ўдзел у акцыі 9 верасьня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.09.2018 16:02
Удзельнікаў сходу хочуць прыцягнуць да адказнасьці за парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Наведвальнікі «Паедзем паядзім»Наведвальнікі «Паедзем паядзім»radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Абаронцам Курапатаў прыходзяць пратаколы за ўдзел у акцыі 9 верасьня
«Лісты шчасьця» па пошце атрымалі Дзяніс Івашын, Вольга Нікалайчык, Аляксей Марачкін, Валер Мазынскі, Віталь Рымашэўскі, Алена Талстая, Ганна Шапуцька, Тацьцяна Севярынец. Пра гэта актывісты паведамляюць у сацыяльных сетках.
«За 9 верасьня за масавы сход у Курапатах – адміністратыўны пратакол, Бараўлянскі РАУС», – напісала ў сваім фэйсбуку 25 верасьня Вольга Нікалайчык.
«Сябры, каму прыйшлі пратаколы за ўдзел ва ўзмоцненай Курапацкай варце 9.09.2018, паведамляйце ў камэнтарах, – зьвярнулася да сваіх падпісантаў 26 верасьня Ганна Шапуцька. – Пакуль мы ведаем, што пратаколы (калі гэтыя паперкі так можна назваць) па пошце атрымалі Івашын Дзяніс, Нікалайчык Вольга, Марачкін Аляксей, Мазынскі Валер, Рымашэўскі Віталь, Талстая Алена, Шапуцька Ганна...»
Удакладняецца, што ўдзельнікаў сходу хочуць прыцягнуць да адказнасьці па артыкуле 23.34 (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
Нагадаем, 9 верасьня ў Курапатах прайшоў мірны сход, удзельнікі якога выказалі свой пратэст супраць працы рэстарана «Поедем, поедим», зьбіралі подпісы за яго закрыцьцё і запісваліся на варту. За кратамі на той час заставаліся абаронцы Курапатаў Павел Севярынец, Максім Вінярскі і Дзяніс Урбановіч, якога павінны былі выпусьціць 8 верасьня, але пакінулі за кратамі да новага суда ў панядзелак, 10-га.

Новы час/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт