26 верасьня а 17-ай гадзіне ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыцьцё вулічнай выставы фатаграфій «Арганы – эўрапейская спадчына Беларусі».
Выставу падрыхтавалі: Выдавецтва Беларуская Энцыкляпэдыя імя Пятруся Броўкі, Беларускі Фонд Культуры, Польскі Інстытут у Менску, ДУ «Музэй гісторыі горада Менска».
Арганы Беларусі – велічныя сьведкі багатай шматвяковай гісторыі. На працягу стагодзьдзяў Беларусь без перабольшаньня выступала сапраўднай краінай арганаў: велічныя «каралі інструмэнтаў» узводзіліся ў гарадах, сустракаліся ледзь не ў кожнай вёсцы і мястэчку, прычым будаваліся яны ня толькі ў шматлікіх храмах, але і ў замках і палацах. Усталяваньне новых арганаў часта ініцыявалі заможныя магнаты-меламаны: князі Крыштаф Радзівіл «Пярун», Альбрыxт і Геранім Фларыян Радзівілы, Тэрэза Агінская і Барбара Скарульская, Міхал Казімір Агінскі.
Арганная культура Беларусі мае за плячыма больш за шэсьцьсот гадоў багатай і надзвычай прыгожай гісторыі.
Сёньня ў xрамаx розныx xрысьціянскіx канфэсій, а таксама ў канцэртныx заляx Беларусі знаxодзіцца больш за 120 арганаў, значная частка якіx, пабудаваныx да 1939 г., уяўляе сабой гісторыка-мастацкую каштоўнасьць. На жаль, шматлікія старадаўнія інструмэнты не дайшлі да нашага часу, многія ж захаваныя арганы XVIII-XIX ст. не функцыянуюць, патрабуючы неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі. Наш час нацыянальнага адраджэньня адкрывае шырокія пэрспэктывы пошуку повязяў з багатай гісторыяй эўрапейскай арганнай культуры, а таксама плённага ўзаемадзеяньня з яе сучаснасьцю.
Уваход на выставу вольны.
26 верасьня а 17-ай гадзіне ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыцьцё вулічнай выставы фатаграфій «Арганы – эўрапейская спадчына Беларусі».
Выставу падрыхтавалі: Выдавецтва Беларуская Энцыкляпэдыя імя Пятруся Броўкі, Беларускі Фонд Культуры, Польскі Інстытут у Менску, ДУ «Музэй гісторыі горада Менска».
Арганы Беларусі – велічныя сьведкі багатай шматвяковай гісторыі. На працягу стагодзьдзяў Беларусь без перабольшаньня выступала сапраўднай краінай арганаў: велічныя «каралі інструмэнтаў» узводзіліся ў гарадах, сустракаліся ледзь не ў кожнай вёсцы і мястэчку, прычым будаваліся яны ня толькі ў шматлікіх храмах, але і ў замках і палацах. Усталяваньне новых арганаў часта ініцыявалі заможныя магнаты-меламаны: князі Крыштаф Радзівіл «Пярун», Альбрыxт і Геранім Фларыян Радзівілы, Тэрэза Агінская і Барбара Скарульская, Міхал Казімір Агінскі.
Арганная культура Беларусі мае за плячыма больш за шэсьцьсот гадоў багатай і надзвычай прыгожай гісторыі.
Сёньня ў xрамаx розныx xрысьціянскіx канфэсій, а таксама ў канцэртныx заляx Беларусі знаxодзіцца больш за 120 арганаў, значная частка якіx, пабудаваныx да 1939 г., уяўляе сабой гісторыка-мастацкую каштоўнасьць. На жаль, шматлікія старадаўнія інструмэнты не дайшлі да нашага часу, многія ж захаваныя арганы XVIII-XIX ст. не функцыянуюць, патрабуючы неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі. Наш час нацыянальнага адраджэньня адкрывае шырокія пэрспэктывы пошуку повязяў з багатай гісторыяй эўрапейскай арганнай культуры, а таксама плённага ўзаемадзеяньня з яе сучаснасьцю.Уваход на выставу вольны.
Польскі інстытут/ав