Logo Polskiego Radia
Print

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў жніўні павялічылася да Br987,5

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.09.2018 17:03
Рэальная заработная плата па рэспубліцы у студзені-жніўні 2018 году вырасла на 12,6%.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў жніўні павялічылася да Br987,5,
Рэальная заработная плата па рэспубліцы у студзені-жніўні 2018 году вырасла на 12,6%.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў жніўні 2018 году павялічылася да Br987,5, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. У ліпені гэты паказчык складаў Br973,8.
Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Менска за жнівень сфарміравалася ў памеры Br1 343,3. У Менскай вобласьці яна дасягнула Br1018,4.
У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (заработная плата, разьлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары й паслугі) у студзені-жніўні 2018 году ў параўнаньні з адпаведным пэрыядам 2017 году ўзрасла на 12,6%.
Самы высокі рост рэальнай зарплаты адзначаны ў Гомельскай і Віцебскай абласьцях (адпаведна на 13,9% і 13,8%), а ў Менску гэты паказчык найменшы (рост на 11,2%). Рэальная заработная плата за жнівень бягучага году ў сярэднім па рэспубліцы склала 111% да ўзроўню жніўня мінулага году.
Структура найбольш высокааплатных сфэр эканамічнай дзейнасьці не зьмянілася. Самая вялікая налічаная сярэднямесячная заработная плата ў жніўні склалася ў галінах пасажырскага паветранага транспарту (Br2 928,1), а таксама інфармацыі й сувязі (Br2 773,9), уключаючы інфармацыйныя тэхналёгіі й дзейнасьць у галіне інфармацыйнага абслугоўваньня (Br3 846,3), дапаможную дзейнасьць у сфэры фінансавых паслуг і страхаваньня (Br2 197,6).
У лідарах і такія віды дзейнасьці, як вытворчасьць хімічных прадуктаў, коксу й прадуктаў нафтаперапрацоўкі, горназдабыўная прамысловасьць, прафэсійная, навуковая й тэхнічная дзейнасьць.
Менш за ўсё налічана ў жніўні работнікам сфэры рыбалоўства й рыбаводзтва (Br622,1), дзейнасьці воднага транспарту (Br676,2), у сфэры адміністрацыйных і дапаможных паслуг (Br692), адукацыі (Br616,8), работнікам па доглядзе ў спэцыялізаваных установах і ў сфэры сацыяльных паслуг (Br556,2), творчай дзейнасьці й забаў (Br581,3), работнікам бібліятэк, архіваў, музэяў і іншых устаноў культуры (Br550,6), цырульняў і салёнаў прыгажосьці (Br558,7).
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт