Статкевіч выступіў супраць вайсковай базы ЗША ў Польшчы
Паводле палітыка, у адказ на „Форт Трамп” Расея можа разьмясьціць вайсковыя кантынгенты ў Беларусі.
Адзін зь лідараў „Беларускага нацыянальнага кангрэсу” Мікола Статкевіч у артыкуле, апублікаваным на ягонай старонцы на Facebook, абвінаваціў Польшчу ў „дзяржаўным эгаізьме” ў сувязі з плянамі разьмясьціць на сваёй тэрыторыі вайсковую базу ЗША.
На першы погляд, піша Статкевіч, гэта натуральны клопат пра бясьпеку свайго народу ў сувязі з пагрозай расейскай агрэсіі.
Але пры гэтым ён адзначае: калі база зьявіцца, NATO парушыць дамову з Расеяй аб неразьмяшчэньні ва ўсходніх краінах альянсу пастаянных кантынгентаў ягоных заходніх чальцоў, а парушэньне дамовы выкліча ў Расеі адмоўную рэакцыю. У выніку, піша Статкевіч, Расея можа разьмясьціць значныя вайсковыя кантынгенты ў Беларусі.
А расейскі вайсковы кантынгент у Беларусі, у сваю чаргу, „зробіць ліквідацыю незалежнасьці Беларусі пытаньнем часу”, дадае палітык.
„Калі амэрыканскія й расейскія войскі будуць разьдзеленыя толькі беларускай мяжой, то рэзка ўзрастае імавернасьць выпадковых збройных сутыкненьняў з наступнай эскаляцыяй у паўнавартасны ваенны канфлікт з усімі яго наступствамі для беларускага й польскага народаў, — піша Статкевіч. — Залежная ад Масквы Беларусь — кепскі буфэр. Але лепш такі, чым ніякага”.
Ён сьцьвярджае, што найлепшым адказам з боку Польшчы на расейскую пагрозу будзе не амэрыканская вайсковая база, а ўмацаваньне абароназдольнасьці ўласнага войска: маўляў, на тыя 2 млрд даляраў, што зьбіраюцца выдаткаваць на разьмяшчэньне амэрыканскай дывізіі, можна сфармаваць уласную. Таксама ён рэкамэндуе Польшчы ўмацоўваць саюз з Украінай і краінамі Балтыі.
А „Форт Трамп”, мяркуе ён, будзе апраўданы хіба што тады, калі Расея першай разьмесьціць свае вайсковыя кантынгенты ў Беларусі. Або ўжо анэксуе Беларусь.
svaboda.org/аз
Адзін зь лідараў „Беларускага нацыянальнага кангрэсу” Мікола Статкевіч у артыкуле, апублікаваным на ягонай старонцы на Facebook, абвінаваціў Польшчу ў „дзяржаўным эгаізьме” ў сувязі з плянамі разьмясьціць на сваёй тэрыторыі вайсковую базу ЗША.
На першы погляд, піша Статкевіч, гэта натуральны клопат пра бясьпеку свайго народу ў сувязі з пагрозай расейскай агрэсіі.
Але пры гэтым ён адзначае: калі база зьявіцца, NATO парушыць дамову з Расеяй аб неразьмяшчэньні ва ўсходніх краінах альянсу пастаянных кантынгентаў ягоных заходніх чальцоў, а парушэньне дамовы выкліча ў Расеі адмоўную рэакцыю. У выніку, піша Статкевіч, Расея можа разьмясьціць значныя вайсковыя кантынгенты ў Беларусі.А расейскі вайсковы кантынгент у Беларусі, у сваю чаргу, „зробіць ліквідацыю незалежнасьці Беларусі пытаньнем часу”, дадае палітык.