Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі абмяркоўваецца пытаньне павелічэньня колькасьці памежнікаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.09.2018 13:58
Колькасьць пагранічнікаў у Беларусі зьменіцца за кошт пераразьмеркаваньня штатаў сілавых ведамстваў.
radyjo.net/А.Вялічка

У Беларусі абмяркоўваецца пытаньне павелічэньня колькасьці памежнікаў. Пра гэта ішла размова сёньня на сустрэчы прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з дзяржаўным сакратаром Савета бясьпекі Станіславам Засем і старшынёй Дзяржпагранкамітэта Анатолем Лапо, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Памежныя войскі павінны функцыянаваць, і эфэктыўна. Трэба павысіць – павысім, але бяздумнага такога падвышэньня быць не павінна», – падкрэсьліў беларускі лідар. Аляксандар Лукашэнка нагадаў, што ў ходзе наведваньня ў гэтым годзе пагранічных органаў і падразьдзяленьняў абмяркоўваўся шэраг пытаньняў, у тым ліку па магчымым перайменаваньні Дзяржпагранкамітэта, зьмене штатнай колькасьці.
«Сёньняшняе пытаньне як раз сыходзіць каранямі ў той аналіз, які мы ажыцьцяўлялі тады на мяжы. І тады гаворка ішла ў тым ліку пра нейкую мадэрнізацыі памежных войскаў, па колькасьці, стварэньні новых падразьдзяленьняў у сувязі з тым, што нам даводзіцца закрываць украінскую мяжу прыстойна. І больш эфэктыўна працаваць па іншых напрамках», – адзначыў беларускі лідар.
Колькасьць пагранічнікаў у Беларусі зьменіцца за кошт пераразьмеркаваньня штатаў сілавых ведамстваў.

Пра гэта ішла размова сёньня на сустрэчы прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з дзяржаўным сакратаром Савета бясьпекі Станіславам Засем і старшынёй Дзяржпагранкамітэта Анатолем Лапо, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Памежныя войскі павінны функцыянаваць, і эфэктыўна. Трэба павысіць – павысім, але бяздумнага такога падвышэньня быць не павінна», – падкрэсьліў беларускі лідар. Аляксандар Лукашэнка нагадаў, што ў ходзе наведваньня ў гэтым годзе пагранічных органаў і падразьдзяленьняў абмяркоўваўся шэраг пытаньняў, у тым ліку па магчымым перайменаваньні Дзяржпагранкамітэта, зьмене штатнай колькасьці.

«Сёньняшняе пытаньне як раз сыходзіць каранямі ў той аналіз, які мы ажыцьцяўлялі тады на мяжы. І тады гаворка ішла ў тым ліку пра нейкую мадэрнізацыі памежных войскаў, па колькасьці, стварэньні новых падразьдзяленьняў у сувязі з тым, што нам даводзіцца закрываць украінскую мяжу прыстойна. І больш эфэктыўна працаваць па іншых напрамках», – адзначыў беларускі лідар.

Колькасьць пагранічнікаў у Беларусі зьменіцца за кошт пераразьмеркаваньня штатаў сілавых ведамстваў.

БелТА/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт