Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік найбуйнейшай прыватнай аптэчнай сеткі выйшаў на волю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.09.2018 15:00
Леанід Томчын быў затрыманы па «справе мэдыкаў».
http://klen.by/works/view/adel-minsk-passage/

Старшыня савета дырэктараў холдынгу «Аптэка груп» Леанід Томчын на днях выйшаў на волю. Інфармацыю пра гэта TUT.BY пацьвердзілі дзьве крыніцы, знаёмыя з бізнэсмэнам. Раней паведамлялася, што яго затрымалі па «справе мэдыкаў».

Леанід Томчын, паводле яго слоў, мае намер працягваць займацца дабрачыннасьцю, рэалізоўваць культурныя праекты ў новай віцебскай сынагозе, будаўніцтва якой фундаваў, і разьвіваць бізнэс (сеткі аптэк «Добрыя лекi» і ADEL).

– Мы плянуем працягнуць сумесны праект з Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) па мэзанінным крэдытаваньні і фінансаваньні нашых аптэк, – сказаў Томчын.

У студзені 2018 года яго кампанія прыцягнула ў ЭБРР 5 мільёнаў эўра на разьвіцьцё розьнічнай сеткі.

Паводле TUT.BY, бізнэсоўцу зьмененая мера стрыманьня (раней ён знаходзіўся пад вартай), каб ён мог кіраваць бізнэсам.

У «Аптэка Груп» уваходзяць 6 розьнічных кампаній, два мэдцэнтры, ІТ-служба і падразьдзяленьне па кантрактнай вытворчасьці лекаў, а таксама аптовая кампанія «ВітФармМаркет». У холдынгу працуюць больш за 1000 чалавек.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт