Logo Polskiego Radia
Print

Намесьнік кіраўніка МЗС Дапкюнас: гісторыя БНР – гэта гісторыя маёй краіны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.09.2018 12:40
Гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі зьяўляецца часткай гісторыі Беларусі, заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас.
Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй ДапкюнасНамесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнасфота: МЗС Беларусі

Намесьнік кіраўніка МЗС Дапкюнас: гісторыя БНР – гэта гісторыя маёй краіны
Гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі зьяўляецца часткай гісторыі Беларусі, заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас.
Адказваючы на пытаньне БелаПАН, як ён ставіцца да сытуацыі з устаноўкай памятнай дошкі на будынку, дзе абвяшчалася незалежнасьць БНР, Дапкюнас адзначыў, што гэтае пытаньне не ўваходзіць у яго кампэтэнцыю.
Затым ён дадаў: «Як грамадзяніна, мяне будзе натхняць, калі мы, беларусы, будзем памятаць пра гісторыю нашай краіны. Гэта гісторыя, зь якой нельга выкрасьліць нейкія старонкі, нельга дадаць прыдуманыя старонкі. Гісторыя БНР – гэта гісторыя маёй краіны».
100-годзьдзе ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі грамадзкасьць адзначала 25 сакавіка. Упершыню за многія гады Менгарвыканкам дазволіў правесьці ў цэнтры горада, каля опэрнага тэатра, сьвяточны мітынг і канцэрт. Сталічныя ўлады таксама станоўча паставіліся да ідэі ўстаноўкі памятнай дошкі ў гонар 100-годзьдзя БНР. Сродкі на выраб дошкі сабралі ў інтэрнэце за некалькі гадзін. Плянавалася, што дошка будзе ўстаноўленая 23 сакавіка, але пасяджэньне ў Менгарвыканкаме савета, які афіцыйна павінен быў ухваліць гэтае рашэньне, было перанесенае на няпэўны час.
30 жніўня Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) накіравала ў Менгарвыканкам зварот з просьбай паскорыць працэс устаноўкі памятнай дошкі. Афіцыйны адказ паступіў у партыю некалькі дзён таму. У ім паведамляецца, што ў адрас гарвыканкама «паступіў шэраг зваротаў ад грамадзян Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў грамадзкасьці з нэгатыўным стаўленьнем да пытаньня ўстаноўкі памятнай дошкі па вуліцы Валадарскага, 9».
Пры гэтым у гарвыканкаме сьцьвярджаюць, што «пытаньне аб мэтазгоднасьці прыняцьця рашэньня па ўстаноўцы памятнай дошкі знаходзіцца на разглядзе».

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт