БХД пачала збор подпісаў у падтрымку законапраекта за бел-чырвона-белы сьцяг
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.09.2018 17:01
«Пара спыніць нікому непатрэбнае супрацьстаяньне з нагоды нацыянальнай сымболікі».
radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд
БХД пачынае збор подпісаў у падтрымку законапраекта за бел-чырвона-белы сьцяг
19 верасьня 1991 году бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» набылі статус дзяржаўных сымбаляў Беларусі. У сувязі з гэтым Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ў гэты дзень пачала збор подпісаў у падтрымку законапраекта, перададзенага ў Палату прадстаўнікоў праз дэпутатаў Ганну Канапацкую й Алену Анісім, за наданьне статусу першай дзяржаўнай сымболікі бел-чырвона-беламу сьцягу й гербу «Пагоня».
Як паведамляе прэс-служба БХД, бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» – гэта неад'емная частка беларускай гісторыі й нацыянальныя сымбалі, якія ўвайшлі ў гісторыю беларускай нацыі як першыя беларускі сьцяг і герб, зацьверджаныя ў пачатку й канцы ХХ стагодзьдзя. БХД заклікае ўсіх грамадзян Беларусі незалежна ад палітычных арыентацый падтрымаць законапраект. Хрысьціянскія дэмакраты лічаць ганьбой тое, што за бел-чырвона-белы сьцяг міліцыя працягвае затрымліваць людзей. «Пара спыніць нікому непатрэбнае супрацьстаяньне з нагоды нацыянальнай сымболікі. Сёньня гэтае супрацьстаяньне выгаднае толькі вонкавым ворагам нашай краіны», – гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы БХД.
19 верасьня 1991 году бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» набылі статус дзяржаўных сымбаляў Беларусі. У сувязі з гэтым Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ў гэты дзень пачала збор подпісаў у падтрымку законапраекта, перададзенага ў Палату прадстаўнікоў праз дэпутатаў Ганну Канапацкую й Алену Анісім, за наданьне статусу першай дзяржаўнай сымболікі бел-чырвона-беламу сьцягу й гербу «Пагоня».
Як паведамляе прэс-служба БХД, бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» – гэта неад'емная частка беларускай гісторыі й нацыянальныя сымбалі, якія ўвайшлі ў гісторыю беларускай нацыі як першыя беларускі сьцяг і герб, зацьверджаныя ў пачатку й канцы ХХ стагодзьдзя. БХД заклікае ўсіх грамадзян Беларусі незалежна ад палітычных арыентацый падтрымаць законапраект. Хрысьціянскія дэмакраты лічаць ганьбой тое, што за бел-чырвона-белы сьцяг міліцыя працягвае затрымліваць людзей.
«Пара спыніць нікому непатрэбнае супрацьстаяньне з нагоды нацыянальнай сымболікі. Сёньня гэтае супрацьстаяньне выгаднае толькі вонкавым ворагам нашай краіны», – гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы БХД.
вс