Саўмін прызначыў дзяржпрадстаўнікоў у шэрагу банкаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.09.2018 11:11
Дадзеныя прызначэньні былі прынятыя пасьля нядаўніх перастановак ва ўрадзе.
Photo: GotCredit/flickr.com/Commercial use allowed
Саўмін прызначыў дзяржпрадстаўнікоў у шэрагу банкаў
Дадзеныя прызначэньні былі прынятыя пасьля нядаўніх перастановак ва ўрадзе.
Пастановай Савета міністраў і Нацыянальнага банка ад 14 верасьня 2018 года № 674/13 прызначаныя прадстаўнікі дзяржавы ў органах кіраваньня некаторых банкаў. Дадзеныя прызначэньні былі прынятыя пасьля нядаўніх перастановак ва ўрадзе.
У прыватнасьці, як паведамляе прэс-служба ўрада, першы намесьнік прэм'ер-міністра Аляксандар Турчынаў і міністар эканомікі Дзьмітрый Крутой будуць прадстаўляць дзяржаву ў органах кіраваньня ААТ „Ашчадны банк „Беларусбанк”.
Міністар фінансаў Максім Ермаловіч і яго намесьнік Уладзіслаў Татарыновіч, а таксама міністар сельскай гаспадаркі й харчаваньня Леанід Заяц — у органах кіраваньня ААТ „Белаграпрамбанк”.
Прадстаўніком дзяржавы ў органах кіраваньня ААТ „БПС-Ашчадбанк” прызначаны намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасьці Аляксей Васільеў.
Акрамя таго, пастановай Савета міністраў ад 13 верасьня 2018 году № 665 міністар эканомікі Дзьмітрый Крутой і міністар фінансаў Максім Ермаловіч прызначаныя прадстаўнікамі дзяржавы ў органах кіраваньня ААТ „Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь”.
belapan.by/аз