Logo Polskiego Radia
Print

Палітвязьню Паліенку адмянілі спатканьне з бацькам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.09.2018 14:03
Паводле адміністрацыі калёніі, рэчы вязьня „не адпавядаюць сьпісу”.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Палітвязьню Паліенку адмянілі спатканьне з бацькам
Паводле адміністрацыі калёніі, рэчы вязьня „не адпавядаюць сьпісу”.
Аляксандр Паліенка, бацька палітзьняволенага Зьміцера Паліенкі, 25 верасьня зьбіраўся на доўгатэрміновае спатканьне з сынам, але яго адмянілі.
„Я павінен быў ехаць на спатканьне яшчэ напачатку гэтага месяца, але падчас тэлефоннай размовы сын сказаў, што нешта там не складваецца. Таму было вырашана, што прыеду 25 верасьня на доўгатэрміновае спатканьне, акурат за месяц да вызваленьня Зьмітра”- распавёў Аляксандр Мікалаевіч сайту palitviazni.info.
Як высьвятлілася пазьней, гэтае спатканьне таксама не адбудзецца, пра што паведаміла знаёмая Зьміцера Паліенкі Марына Насенка.
„Зьміцер павінен выходзіць 24 кастрычніка, – напісала яна на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках. – Да гэтага ў яго было заплянавана спатканьне зь ягоным бацькам на 25 верасьня. Але днямі адміністрацыя калёніі зрабіла ў яго рэчах шмон: забралі ўсе лісты, паштоўкі й асадкі, лісты, якія ён хацеў дасылаць на днях сам, у тым ліку запісы з тэлефонамі родных”.
Са слоў Марыны Насенка, на падставе таго, што гэтыя рэчы „не адпавядаюць сьпісу”, яму адмянілі спатканьне з бацькам. Суадносна Зьміцер ня зможа атрымаць і перадачу, якую яму сябры сабралі разам з бацькам.
Зьміцер Паліенка – сацыяльны актывіст зь Менска. Нагодай для крымінальнага перасьледу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе „Крытычная маса”, які адбываўся 29 красавіка 2016 году ў Менску і быў гвалтоўна спынены міліцыяй.
spring96.org/аз

Аляксандр Паліенка, бацька палітзьняволенага Зьміцера Паліенкі, 25 верасьня зьбіраўся на доўгатэрміновае спатканьне з сынам, але яго адмянілі.

„Я павінен быў ехаць на спатканьне яшчэ напачатку гэтага месяца, але падчас тэлефоннай размовы сын сказаў, што нешта там не складваецца. Таму было вырашана, што прыеду 25 верасьня на доўгатэрміновае спатканьне, акурат за месяц да вызваленьня Зьмітра”- распавёў Аляксандр Мікалаевіч сайту palitviazni.info. Як высьвятлілася пазьней, гэтае спатканьне таксама не адбудзецца, пра што паведаміла знаёмая Зьміцера Паліенкі Марына Насенка.

„Зьміцер павінен выходзіць 24 кастрычніка, – напісала яна на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках. – Да гэтага ў яго было заплянавана спатканьне зь ягоным бацькам на 25 верасьня. Але днямі адміністрацыя калёніі зрабіла ў яго рэчах шмон: забралі ўсе лісты, паштоўкі й асадкі, лісты, якія ён хацеў дасылаць на днях сам, у тым ліку запісы з тэлефонамі родных”.

Са слоў Марыны Насенка, на падставе таго, што гэтыя рэчы „не адпавядаюць сьпісу”, яму адмянілі спатканьне з бацькам. Суадносна Зьміцер ня зможа атрымаць і перадачу, якую яму сябры сабралі разам з бацькам.

Зьміцер Паліенка – сацыяльны актывіст зь Менска. Нагодай для крымінальнага перасьледу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе „Крытычная маса”, які адбываўся 29 красавіка 2016 году ў Менску і быў гвалтоўна спынены міліцыяй.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт