У Магілёўскім унівэрсытэце абверглі кантакты з навучальнымі ўстановамі «ДНР» і «ЛНР»
Дэкан факультэту замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова Жана Барсукова абвергла зьвесткі пра аб’яву з заклікам да супрацоўніцтва з навукоўцамі з «ДНР, ЛНР і ПМР».
«У нас нічога няма, ніякіх аб’яў. Там не напісана, што гэта факультэт замежных моваў, — заявіла спадарыня Барсукова пра аб’яву, якую днямі ўбачылі на факультэце. — Я асабіста такой інфармацыі ня бачыла».
Ці падтрымлівае МДУ імя Куляшова кантакты з установамі адукацыі на тэрыторыі самаабвешчаных на ўсходзе Ўкраіны рэспублік «ДНР» і «ЛНР»? Жана Барсукова запэўніла карэспандэнта Свабоды, што на факультэце замежных моў МДУ такіх кантактаў не падтрымліваюць. «Не, вядома, няма нічога», — сказала спадарыня Барсукова.
Пра тое, што ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова на факультэце замежных моў вісіць абвестка пра канфэрэнцыю з удзелам навучэнцаў з «ДНР, ЛНР, ПМР» Свабода пісала 14 верасьня.
У абвестцы паведамлялася пра тое, што 10 лістапада ў так званай «Данецкай рэспубліканскай малой акадэміі навук» пройдзе завочная навуковая канфэрэнцыя пад назвай «Форум маладых вучоных: мір бязь межаў», якую зьбіраюцца прысьвяціць 75-годзьдзю вызваленьня Данбасу ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатары канфэрэнцыі запрасілі ўзяць у ёй удзел студэнтаў навучальных установаў «ДНР, ЛНР, ПМР, Расейскай Фэдэрацыі і краін блізкага замежжа».
Актывісты партыі БНФ, якія пабачылі гэтую абвестку на факультэце замежных моў МДУ імя Куляшова, заявілі, што рыхтуюць зварот у Міністэрства адукацыі.
«Каб адказалі, зь якога моманту Беларусь прызнала такія ўтварэньні, як „ДНР“ і „ЛНР“ і, калі не прызнала, дык чаму сярод беларускіх студэнтаў распаўсюджваецца інфармацыя пра канфэрэнцыю ў непрызнанай рэспубліцы?», — патлумачыў мэту звароту намесьнік старшыні партыі БНФ Юрась Лукашэвіч у камэнтары для naviny.by.

Радыё Свабода/ав