Logo Polskiego Radia
Print

Даходы беларусаў вырасьлі за паўгоду амаль на восем адсоткаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.09.2018 10:55
Пры вылічэньнях пад увагу ўзятыя таксама цэны на тавары і паслугі.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Даходы беларусаў вырасьлі за паўгоду амаль на восем адсоткаў
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва, за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі, у студзені-ліпені вырасьлі на 7,7% да ўзроўню аналягічнага пэрыяду мінулага года.
У студзені 2018 года да студзеня 2017-га даходы вырасьлі на 7,8%, за студзень-люты – на 7,5% да адпаведнага леташняга пэрыяду, за студзень-сакавік – на 7,6%, у студзені-красавіку – на 7,4%, у студзені-маі – на 7,7%, у студзені-чэрвені – на 7,6%, перадае БелаПАН са спасылкай на Белстат.
У агульным аб'ёме грашовых даходаў за студзень-ліпень аплата працы займала 64,3%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці, якая прыносіць даход, – 7,9%, трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансфэрты насельніцтву) – 23,4 %, даходы ад уласнасьці і іншыя даходы – 4,4%.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт