Сетка «Еўраопт» за паўгоду павялічылася на 127 крам
Кампанія «Еўрагандаль», якой належыць найбуйнейшая ў Беларусі прадуктовая розьнічная сетка «Еўраопт», адкрыла ў першым паўгодзьдзі 127 новых крам і павялічыла чысты прыбытак на 16,6%.
У паведамленьні кампаніі гаворыцца, што па выніках першага паўгодзьдзя «Еўрагандаль» атрымаў чысты прыбытак у памеры 68,7 млн рублёў, што на 16,6% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.
Выручка фірмы «Еўрагандаль» павялічылася на 14,9% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году й склала 2,18 млрд рублёў (у даляравым эквіваленце выручка вырасла на 9,6% да 1,1 млрд).
Пры гэтым колькасьць крам у «Еўрагандля» павялічылася на 25,4% да 627, а агульная плошча продажаў – на 7,8% да 300,3 тыс. квадратных мэтраў. На долю «Еўрагандлю» сёньня прыходзіцца 19% рынка.
За першае паўгодзьдзе доўг кампаніі (агульная запазычанасьць) скарацілася на 6,6% да 1,28 млрд рублёў. Пры гэтым у агульным пазыковым партфэлі доля абавязацельстваў у нацыянальнай валюце за першае паўгодзьдзе вырасла з 18% да 23%.

naviny.by/вс