У Менску могуць перастаць адключаць гарачую ваду
У Менску могуць перастаць адключаць гарачую ваду. Пра такія пляны ў інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву «Мінск-навіны» распавёў дырэктар унітарнага прадпрыемства «Мінсккамунцепласетка» Ўладзімір Аляксандраў. Паводле яго слоў, сёлета ў сярэднім гарачую ваду адключалі на 12 дзён. Каб скараціць тэрмін, неабходна замяніць старыя сеткі на сучасныя папярэдне ізаляваныя трубаправоды. Яны могуць функцыянаваць больш за 30 гадоў і ня маюць патрэбы ў рэгулярных выпрабаваньнях, паколькі стан трубаў адсочвае камп'ютар.
Паводле словаў Аляксандрава, на сёньняшні дзень у сталіцы замянілі каля 40% трубаў. Ён прапануе менчукам пацярпець, пакуль не адбудзецца поўная замена: «Толькі тады мы зможам адмовіцца ад летніх адключэньняў гарачай вады ўвогуле, акрамя хіба што асобных участкаў на дзень-два». Дырэктар «Мінсккамунцепласеткі» мяркуе, што адбудзецца гэта «гадоў праз 7-10». Таксама ён патлумачыў, чаму працягваецца адключэньне гарачай вады ў дамах, да якіх падведзеныя сучасныя трубаправоды. Прычына ў тым, што яны пракладзены асобнымі ўчасткамі, якія злучаныя са старымі сеткамі.
Уладзімір Аляксандраў зьвяртае ўвагу на праблему: ёсьць дакумэнт, паводле якога яны вымушаныя праводзіць выпрабаваньні трубаправодаў, а гэта не ідзе на карысьць сучасным трубам. Да поўнай мадэрнізацыі сеткі яго адмяняць «немэтазгодна».

эўрарадыё/вс