Logo Polskiego Radia
Print

На Лідчыне стартуе экспэдыцыя па Нёмане ў гонар 100-годзьдзя БНР

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.09.2018 13:38
Старт сплаву заплянаваны з-пад Бярозаўкі ў Гарадзенскай вобласьці 21 верасьня.
Нёман каля Бярозаўкі Нёман каля Бярозаўкі commons.wikimedia.org/Szeder László/CC BY-SA 3.0

Больш за 100 кілямэтраў па рацэ Нёман плянуюць прайсьці на двух плытах гарадзенскія актывісты, паведамляе прэс-служба Руху «За Свабоду». Старт сплаву заплянаваны з-пад Бярозаўкі ў Гарадзенскай вобласьці 21 верасьня.

Экспэдыцыя была задуманая яшчэ напрыканцы мінулага году. Траса пачнецца каля Бярозаўкі й закончыцца ў раёне вёскі Лунна каля Горадні. Там, непадалёк ад Лунна, ля вёскі Багатырэвічы знаходзіцца магіла паўстанцаў 1863 года. Актывісты яе наведаюць і ўшануюць памяць змагароў.

Мэта экспэдыцыі – папулярызацыя беларускай гісторыі сярод шырокіх колаў беларускага грамадзтва, адзначае прэс-служба.

вс

На Лідчыне стартуе экспэдыцыя па Нёмане ў гонар 100-годзьдзя БНР

Больш за 100 кілямэтраў па рацэ Нёман плянуюць прайсьці на двух плытах гарадзенскія актывісты, паведамляе прэс-служба Руху «За Свабоду». Старт сплаву заплянаваны з-пад Бярозаўкі ў Гарадзенскай вобласьці 21 верасьня.

Экспэдыцыя была задуманая яшчэ напрыканцы мінулага году. Траса пачнецца каля Бярозаўкі й закончыцца ў раёне вёскі Лунна каля Горадні. Там, непадалёк ад Лунна, ля вёскі Багатырэвічы знаходзіцца магіла паўстанцаў 1863 года. Актывісты яе наведаюць і ўшануюць памяць змагароў.

Мэта экспэдыцыі - папулярызацыя беларускай гісторыі сярод шырокіх колаў беларускага грамадзтва, адзначае прэс-служба.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт