Logo Polskiego Radia
Print

У Сьветлагорску жыхары зладзілі флэшмоб супраць «сьмярдзючага завода»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.09.2018 11:58
Гэта быў флэшмоб супраць дзейнасьці новага завода беленай цэлюлёзы, з-за якога ў гарадзкім паветры заўсёды стаіць непрыемны пах.
Момант акцыіМомант акцыіФота: Алена Маслюкова/facebook.com

У Сьветлагорску каля 200 чалавек зладзілі флэшмоб супраць «сьмярдзючага завода»
У Сьветлагорску каля 200 мясцовых жыхароў выйшлі на Цэнтральную плошчу горада ў мэдыцынскіх масках. Людзі трымалі ў руках паветраныя шарыкі зялёнага колеру й так стаялі каля гадзіны. Гэта быў флэшмоб супраць дзейнасьці новага завода беленай цэлюлёзы, з-за якога ў гарадзкім паветры заўсёды стаіць непрыемны пах.
Як паведамляе gomel.today, людзі проста стаялі й размаўлялі між сабой, пакуль не распачаўся дождж. Тут прысутнічалі й сілавікі ў цывільным, якія здымалі ўдзельнікаў флэшмоба на відэа. Праз пэўны час на плошчу выйшаў міліцыянт і праз мэгафон нагадаў пра закон аб масавых мерапрыемствах і адказнасьць за яго парушэньне.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт