У Менску плянуецца стварыць адзіны камбінат школьнага харчаваньня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        14.09.2018 15:10
                    
                                 
                
                
                    Гарадзкія ўлады заяўляюць пра магчымае зьніжэньне цэнаў і спрашчэньне працэсу.
                
                
                    
                        
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Адзіны камбінат школьнага харчаваньня плянуецца стварыць у Менску да 1 лістапада. Гарадзкія ўлады заяўляюць пра магчымае зьніжэньне цэнаў і спрашчэньне працэсу.
Як паведаміў на пасяджэньні ў гарадзкім выканаўчым камітэце начальнік Галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Андрэй Улезла, у кожным раёне будзе створаны вытворчы ўчастак без права юрыдычнай асобы.
«Гэтая мера дасьць магчымасьць забясьпечыць цэнтралізаванае набываньне прадукцыі па адзіных, больш нізкіх коштах з улікам закупачных аб'ёмаў і пазьбегнуць неабгрунтаванага пасярэдніцтва. Акрамя таго, гэта дапаможа ўдасканаліць лягістыку дастаўкі тавараў і сыравіны за кошт укараненьня кальцавога завозу тавараў і скарачэньня транспартных выдаткаў », – сказаў А. Улезла.
Дзякуючы працы адзінага КШХ будзе магчыма фармаваць аднолькавыя кошты на школьныя абеды па ўсім Менску.
Паводле www.bdg.by/нг