Logo Polskiego Radia
Print

Маскоўскі інстытут міжнародных адносінаў зьняў з сайту скандальную публікацыю

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.09.2018 14:13
У фрагмэнце, прысьвечаным Беларусі, быў выкладзены сцэнар анэксіі суседняй з Расеяй краіны.
МГИМОМГИМОwww.wikimedia.org/CC BY-SA 3.0

Сандальная публікацыя Цэнтру ваенна-палітычных дасьледаваньняў Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносінаў МЗС Расеі зьнятая з сайту Цэнтру. Прычынай блякаваньня стала частка публікацыі, прысьвечаная Беларусі.

Размова ідзе пра манаграфію «Сьвет у ХХІ стагодзьдзі: прагноз разьвіцьця міжнароднага становішча па краінах і рэгіёнах». Беларусі ў манаграфіі былі прысьвечаныя літаральна пару старонак з 768-мі. Але менавіта яны выклікалі скандал. У фрагмэнце, прысьвечаным Беларусі, быў выкладзены сцэнар анэксіі суседняй з Расеяй краіны.

Як паведамілі радыё Свабодзе ананімныя крыніцы ў Маскве, кніга зьнятая з сайту Цэнтру ваенна-палітычных дасьледаваньняў МГИМО менавіта з-за гэтых двух старонак пра Беларусь, іх аўтар не зьяўляецца сталым супрацоўнікам МГИМО і супрацоўніцтва Інстытуту зь ім будзе спыненае. У сваю чаргу кіраўніцтва МГИМО, у сувязі са скандалам, паведаміла беларускім уладам, што пункт гледжаньня Інстытуту — абсалютна адрозны ад пазыцыі аўтара публікацыі.

Паводле Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт