Logo Polskiego Radia
Print

Алег Краўчанка абмяркоўваў у Варшаве шэраг важных пытаньняў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.09.2018 13:23
Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі ўдзельнічаў у беларуска-польскіх міжурадавых кансультацыях.
www.pixabay.com/CC0 Crearive Commons

Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка апошнія два дні правёў у Варшаве, дзе ўдзельнічаў у беларуска-польскіх міжурадавых кансультацыях. Па інфармацыі прэс-службы МЗС Беларусі, польскі бок на кансультацыях узначаліў намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытаньні і пэрспэктывы двухбаковага супрацоўніцтва па самым шырокім спэктры накірункаў, а таксама беларуска-эўрапейскія адносіны.

13 верасьня ў Польскім інстытуце міжнародных спраў Краўчанка правёў сустрэчу з групай польскіх аналітыкаў ды назіральнікаў, экспэртаў па ўсходніх дасьледаваньнях. Былі абмеркаваныя пытаньні ролі і месца Беларусі ў сучаснай сыстэме міжнароднай бясьпекі. У гэты ж дзень Краўчанка сустрэўся з дэпутатамі польскага Сэйму, якія ўваходзяць у групу па супрацоўніцтве зь Беларусяй. Беларускі госьць наведаў таксама ў польскай сталіцы Нацыянальны архіў новых дакумэнтаў і Варшаўскую біржу каштоўных папер.

Паводле БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт