Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы - адзін з самых неэмацыйных народаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.09.2018 15:15
У лідэрах пазытыўных - краіны Лацінскай Амэрыкі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Lazare/pixabay.com/CCO

Беларусь зноў апынулася ў сьпісе самых неэмацыйных краін. На пытаньне аб тым, якія пачуцьці яны адчувалі ўчора, многія не згадалі ні пазытыву, ні нэгатыву. Пра гэта паведамляюць аўтары дасьледаваньня Global Emotions 2018, якія вывучылі «градус» настрояў у больш чым 145 краінах сьвету.

«Індэкс вымярае нематэрыяльныя актывы – пачуцьці і эмоцыі людзей, – а традыцыйныя эканамічныя паказчыкі, такія як ВУП, ніколі не ўлічваюць», – тлумачаць аўтары Global Emotions 2018.

Пытаньні былі падзеленыя на два блёкі: пазытыўныя і нэгатыўныя перажываньні на працягу папярэдняга дня. Напрыклад, ці ставіліся да вас з павагай, ці дастаткова вы сьмяяліся і ўсьміхаліся, рабілі нешта цікавае або вучыліся чамусьці, адчувалі радасьць. А таксама, у процівагу, ці адчувалі вы трывогу, сум, стрэс або гнеў учора.

У лідэрах – Парагвай, Калюмбія, Сальвадор, Гватэмала, Канада, Коста-Рыка, Эквадор, Гандурас, Ісландыя, Інданэзія, Панама і Узбэкістан.

Экспэрты адзначаюць: менавіта краіны Лацінскай Амэрыкі пераважна адрозьніваюцца найбольшым пазытывам.
А радзей аб пазытыве згадвалі рэспандэнты з Беларусі, Эгіпта, Чарнагорыі, Сэрбіі, Ірака, Македоніі, Туркмэністана, Этыёпіі, Нэпала, Турцыі, Туніса, Емэна – і, нарэшце, Афганістана. Некаторыя з гэтых краін перажываюць унутраныя або зьнешнія канфлікты, акцэнтуюць увагу дасьледчыкі.

Цікава, што толькі прыкладна палова з апытаных (46%) адзначылі, што ўчора яны навучыліся або рабілі нешта цікавае.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт