Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка прапанаваў перанесьці ва Ўзбэкістан беларускія прадпрыемствы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.09.2018 13:33
Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візытам у Ташкенце.
http://president.gov.by

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Ташкент на перамовы з прэзыдэнтам Узбэкістану Шаўкатам Мірзіёевым.

Падчас сустрэчы Лукашэнка прапанаваў перанесьці ва Ўзбэкістан беларускія прадпрыемствы.

«Мы перанясем ва Ўзбэкістан прадпрыемствы, навучым людзей таму, што мы ўмеем. У нас ёсьць досьвед. Мы ў далёкай Вэнэсуэле так працавалі, а тут жа побач са сваімі людзьмі. Калі вас будзе нешта цікавіць – калі ласка, мы гэта зробім», – прапанаваў кіраўнік Беларусі.

Мірзіёеў прапанаваў Беларусі супрацу ў перапрацоўцы ўзбэкскай бавоўны і ўдзел у распрацоўцы нафтавых радовішчаў.

Таксама прэзыдэнт Узбэкістану папрасіў Лукашэнку адкрыць ва Ўзбэкістане некалькі філіялаў беларускіх ВНУ і стварыць супольны сельскагаспадарчы «кластэр».

Шаўкат Мірзіёеў перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у 2016 годзе, якія былі прызначаныя пасьля сьмерці Іслама Карымава.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт