Паняцьце «тарыфная стаўка» прапішуць у Працоўным кодэксе
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
12.09.2018 17:30
Рыхтуюцца зьмяненьні ў 160 артыкулах Працоўнага кодэкса.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў рыхтуюць зьмяненьні ў 160 артыкулаў Працоўнага кодэкса, паведаміла старшыня пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях палаты Тамара Красоўская.
Законапраект "Аб зьмяненьні некаторых законаў Беларусі" прадугледжвае карэкціроўку больш як 160 артыкулаў Працоўнага кодэкса. У профільную камісію ад дэпутатаў, зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў паступіла каля 50 заўваг і прапаноў. Працоўны кодэкс дасьць азначэньне такім паняцьцям, як "тарыфная стаўка" і "тарыфны аклад". Пакуль ні ў Працоўным кодэксе, ні ў іншых нарматыўна-прававых актах азначэньня гэтых тэрмінаў няма. Законапраект, як чакаецца, будзе разгледжаны ў другім чытаньні на асеньняй сэсіі Палаты прадстаўнікоў у лістападзе.
Belta.by/вк