Беларусы могуць наведваць бязь віз удвая менш краін, чым украінцы
Беларусь у абноўленым сусьветным рэйтынгу пашпартоў Global Passport Power Rank дзеліць 52-е месца з 89 краін разам з арабскім Аманам. Беларусы бязь візы могуць наведваць 43 краіны сьвету. У 38 краінах яны могуць атрымаць візу па прыбыцьці, а для наведваньня яшчэ 117 краін трэба афармляць візу загадзя.
Для параўнаньня, пашпарты грамадзян Польшчы, Летувы, Латвіі, Эстоніі дазваляюць бязь віз наведваць 119 краін, Украіны – 90, Расеі – 79, Малдовы – 75, Грузіі – 73.
Узначальвае абноўлены рэйтынг пашпартоў Сынгапур, жыхары якога могуць наведваць бязь візы 127 краін сьвету. У топ-10 таксама ўваходзяць пашпарты грамадзян Германіі, Даніі, Швэцыі й Фінляндыі (126), Люксэмбурга (125), Нарвэгіі й Нідэрляндаў (123), Паўднёвай Карэі (121) і ЗША (116).

тэлеграф/вс