Logo Polskiego Radia
Print

Расея й Беларусь урэгулявалі сытуацыю з фальсыфікатам малочнай прадукцыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.09.2018 15:02
Беларусь узгадніла з Расеяй рэестр прадпрыемстваў, якія маюць права на пастаўку адпаведных тавараў на расейскі рынак.
AlbanyColley/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расея й Беларусь урэгулявалі сытуацыю з фальсыфікатам малочнай прадукцыі
Расея й Беларусь урэгулявалі сытуацыю з фальсыфікатам малочнай прадукцыі, заявілі ў прэс-службе віцэ-прэм'ера РФ Аляксея Гардзеева па выніках яго сустрэчы зь беларускім калегам Міхаілам Русым.
Па выніках дадатковых праверак беларускай малочнай прадукцыі высьветлілася, што неадпаведнасьць стандартам не зьяўляецца крытычнай, тавар не ўяўляе пагрозы для здароўя грамадзян.
Адзначаецца, што Беларусь узгадніла з Расеяй рэестр прадпрыемстваў, якія маюць права на пастаўку адпаведных тавараў на расейскі рынак. Заключана пагадненьне аб дадатковым тэхналягічным кантролі прадукцыі, якое дапоўніць дзейнічаючыя з сакавіка «дарожныя карты» па працэдуры зьняцьця ўзаемных абмежавальных мер па пастаўках прадукцыі жывёлагадоўлі.
Расія неаднаразова знаходзіла парушэньні ў малочных прадуктах, якія пастаўляюцца зь Беларусі. Так, у сакавіку кіраўнік Мінсельгаса Аляксандр Ткачоў паабяцаў змагацца «да апошняга патрона» з малочным фальсыфікатам і ініцыяваў маштабную праверку на расейскім малочным рынку.

Расея й Беларусь урэгулявалі сытуацыю з фальсыфікатам малочнай прадукцыі, заявілі ў прэс-службе віцэ-прэм'ера РФ Аляксея Гардзеева па выніках яго сустрэчы зь беларускім калегам Міхаілам Русым.

Па выніках дадатковых праверак беларускай малочнай прадукцыі высьветлілася, што неадпаведнасьць стандартам не зьяўляецца крытычнай, тавар не ўяўляе пагрозы для здароўя грамадзян.

Адзначаецца, што Беларусь узгадніла з Расеяй рэестр прадпрыемстваў, якія маюць права на пастаўку адпаведных тавараў на расейскі рынак. Заключана пагадненьне аб дадатковым тэхналягічным кантролі прадукцыі, якое дапоўніць дзейнічаючыя з сакавіка «дарожныя карты» па працэдуры зьняцьця ўзаемных абмежавальных мер па пастаўках прадукцыі жывёлагадоўлі.

Расея неаднаразова знаходзіла парушэньні ў малочных прадуктах, якія пастаўляюцца зь Беларусі. Так, у сакавіку кіраўнік Мінсельгаса Аляксандр Ткачоў паабяцаў змагацца «да апошняга патрона» з малочным фальсыфікатам і ініцыяваў маштабную праверку на расейскім малочным рынку.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт