Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусь вернутыя тры карціны беларуска-францускай мастачкі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.09.2018 15:07
Графічныя творы Надзеі Хадасевіч-Лежэ перададзеныя ў падарунак Нацыянальнаму мастацкаму музэю.
Карціна, перададзеная музэюКарціна, перададзеная музэюфота: МЗС Беларусі

У Беларусь вярнулі тры карціны беларуска-францускай мастачкі Надзеі Хадасевіч-Лежэ. Графічныя творы мастачкі былі перададзеныя ў падарунак Нацыянальнаму мастацкаму музэю Беларусі, паведамляе беларускае Міністэрства замежных справаў. У фондах музэю ўжо ёсьць некалькі работ мастачкі, чакаюць зьяўленьня яшчэ адной ейнай карціны, напісанай алеем.

Карціны набылі пры падтрымцы ганаровага консула Беларусі ў Лязане Андрэя Нажэскіна і амбасады Беларусі ў Швайцарыі.

www.svaboda.org/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт