ЗВР Беларусі растуць другі месяц запар
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.09.2018 15:11
За жнівень 2018 году золатавалютныя рэзэрвы вырасьлі на больш за 216 мільёнаў даляраў ЗША.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: hamiltonleen/pixabay.com/CC0 Public Domain
ЗВР Беларусі растуць другі месяц запар
За жнівень 2018 году золатавалютныя рэзэрвы вырасьлі на больш за 216 мільёнаў даляраў ЗША.
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 верасьня 2018 году, па папярэдніх зьвестках, склалі 7 мільярдаў 246 мільёнаў 400 тысяч даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе Нацбанк.
За жнівень 2018 году золатавалютныя рэзэрвы вырасьлі на больш за 216 мільёнаў даляраў ЗША (на 3,1%) пасьля росту ў ліпені 2018 года на амаль 199 мільёнаў даляраў ЗША (на 2,9%).
Павелічэньню ўзроўню міжнародных рэзэрвовых актываў у жніўні спрыялі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ „Беларуская валютна-фондавая біржа”, паступленьне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад экспартных пошлін на нафту й нафтапрадукты, паступленьне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.
Урадам і Нацыянальным банкам у жніўні выканана зьнешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 190 мільёнаў даляраў ЗША.
nn.by/аз
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 верасьня 2018 году, па папярэдніх зьвестках, склалі 7 мільярдаў 246 мільёнаў 400 тысяч даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе Нацбанк.
За жнівень 2018 году золатавалютныя рэзэрвы вырасьлі на больш за 216 мільёнаў даляраў ЗША (на 3,1%) пасьля росту ў ліпені 2018 году на амаль 199 мільёнаў даляраў ЗША (на 2,9%).