Logo Polskiego Radia
Print

Менгарвыканкам забараніў марш салідарнасьці з прафсаюзам РЭП

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.09.2018 13:03
Ці адбудзецца марш, нягледзячы на забарону ўладаў, заяўнікі вырашаць калегіяльна.
Кастрычніцкая плошчаКастрычніцкая плошчаWikipedia/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

Менгарвыканкам забараніў марш салідарнасьці прафсаюзам РЭП
Ці адбудзецца марш, нягледзячы на забарону ўладаў, заяўнікі вырашаць калегіяльна.
Менгарвыканкам забараніў правядзеньне 15 верасьня маршу салідарнасьці з журналістамі й прафсаюзам РЭП, напісаў у сваім фэйсбуку сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
Прычына забароны: месцы правядзеньня акцыі не адпавядаюць вызначаным Менгарвыканкамам. Арганізатары заяўлялі дэманстрацыю ад кінатэатру „Кастрычнік” і мітынг каля опэрнага тэатру.
„Месцы правядзеньня, які трапляюць пад забароны - гэта ўваходы ля станцый мэтро й гэтак далей”, - сказаў Рымашэўскі.
Заяўку на акцыю падавалі Віталь Рымашэўскі й старшыні руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч, Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў.
Ці адбудзецца марш, нягледзячы на забарону ўладаў, палітыкі вырашаць калегіяльна.
svabora.org/аз

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт