Супрацоўнікаў шпіталёў пакаралі за махлярствы з ежай
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.09.2018 09:53
Парушэньнь зафіксаваныя ў гарадзкім шпіталі № 3 і № 4 у Гомелі і Лельчыцкім раённым шпіталі.
www.pixabay.com
На Гомельшчыне супрацоўнікаў шпіталёў пакаралі за «недаўкладваньне» ежы
Парушэньні ў арганізацыі харчаваньня пацыентаў лякарняў у Гомелі і Лельчыцах выявіў Камітэт дзяржкантролю, піша БелаПАН.
Парушэньнь зафіксаваныя ў гарадзкім шпіталі № 3 і № 4 у Гомелі і Лельчыцкім раённым шпіталі.
У правераных шпіталях харчы закупалі праз пасярэднікаў, таксама зьмянялі ўмовы дамоваў на закупку — кошт «неабгрунтавана павялічвалі». Напр., у гомельскім шпіталі № 3 у 2016 годзе пастаўкі скумбрыі падаражэлі на 43%.
Гомельскі шпіталь № 4 заключыў дамову на пастаўку хлеба з райпо. За 2016 год кошт закупкі жытняга хлеба павялічыўся на 35,2%, пшанічнага — на 46,2%, пры гэтым рост цэнаў на сыравіну падняўся на 8,1% і 9,9% адпаведна.
Не выконваліся штодзённыя нормы набору прадуктаў пры арганізацыі харчаваньня пацыентаў.
Па выніках праверкі 8 фізычных і 2 юрыдычныя асобы аштрафавалі агулам на 2446 рублёў. 15 чалавек прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці, зь іх аднаго звольнілі.
svaboda.org/БелаПАН/яс