У Беларусі распачаліся новыя вайсковыя вучэньні
З 6 па 12 верасьня 2018 гаду пройдуць маштабныя камандна-штабныя вучэньні Узброеных сіл.
У вучэньнях прымуць удзел да 7.500 вайскоўцаў, 260 адзінак бранятанкавай тэхнікі й каля 30 самалётаў і верталётаў. Такім чынам гаворка ідзе пра адныя з самых маштабных манэўраў з удзелам беларускай арміі за апошнія гады. Для параўнаньня, нават у сумесных з Расеяй вучэньнях «Захад-2017» удзельнічалі прыкладна 7 тысяч жаўнераў.
Тэма вучэньняў гэта – адбіваньне агрэсіі супраць Рэспублікі Беларусь. Паводле легенды, беларускія вайскоўцы будуць змагацца з незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі й дывэрсантамі, а таксама абараняць дзяржаўную мяжу. Такім чынам сюжэт нагадвае вучэньні мінулых гадоў. Паводле першага намесьніка міністра абароны Алега Белаконева, новыя манэўры зьяўляюцца лягічным працягам ранейшай працы. Адрозьненьне ад «Захаду-2017» у тым, што калі летась вайскоўцы адпрацоўвалі абарону Саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі, то цяпер – выключна абарону сувэрэнітэту й тэрытарыяльнай цэласнасьці Рэспублікі Беларусь.
Вучэньні адбудуцца на 6 палігонах, а таксама і ў Берасьцейскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Менскай абласьцях.
Алег Белаконеў заявіў, што падчас цяперашніх манэўраў будзе праверана падрыхтаванасьць арміі «з улікам тых задачаў, якія паставіў кіраўнік дзяржавы падчас раптоўнай праверкі баяздольнасьці Ўзброеных сілаў». У чым асаблівасьць гэтых задачаў і якія яны – генэрал не ўдакладніў.
Нагадаем, у сакавіку-красавіку 2018 года ў Беларусі паводле загаду Аляксандра Лукашэнкі адбылася маштабная праверка Ўзброеных сілаў. Праверка ўключала ў сябе правядзеньне вучэньняў зь баявой стральбою, начныя маршы, фармаваньне асобнай мэханізаванай брыгады ды іншыя мерапрыемствы. З запасу прызываліся да 2 тыс. ваеннаабавязаных, у тым ліку жанчыны.
паводле belsat.eu/эж
З 6 па 12 верасьня 2018 гаду пройдуць маштабныя камандна-штабныя вучэньні Узброеных сіл. У вучэньнях прымуць удзел да 7.500 вайскоўцаў, 260 адзінак бранятанкавай тэхнікі й каля 30 самалётаў і верталётаў. Такім чынам гаворка ідзе пра адныя з самых маштабных манэўраў з удзелам беларускай арміі за апошнія гады. Для параўнаньня, нават у сумесных з Расеяй вучэньнях «Захад-2017» удзельнічалі прыкладна 7 тысяч жаўнераў.
Тэма вучэньняў гэта – адбіваньне агрэсіі супраць Рэспублікі Беларусь. Паводле легенды, беларускія вайскоўцы будуць змагацца з незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі й дывэрсантамі, а таксама абараняць дзяржаўную мяжу. Такім чынам сюжэт нагадвае вучэньні мінулых гадоў.
Паводле першага намесьніка міністра абароны Алега Белаконева, новыя манэўры зьяўляюцца лягічным працягам ранейшай працы. Адрозьненьне ад «Захаду-2017» у тым, што калі летась вайскоўцы адпрацоўвалі абарону Саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі, то цяпер – выключна абарону сувэрэнітэту й тэрытарыяльнай цэласнасьці Рэспублікі Беларусь.