Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Беларусі прапануе Польшчы «сымэтрычна» адкрыць архівы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.09.2018 13:56
Мяркуецца, што будзе разглядацца магчымасьць адкрыцьця польскіх архіваў для беларускіх дасьледчыкаў і беларускіх для польскіх.
Photo: pixabay.com

МЗС Беларусі прапануе Польшчы «сымэтрычна» адкрыць архівы
11-14 верасьня намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка наведае Варшаву, дзе пройдуць беларуска-польскія кансультацыі. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў прэсавы сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Акрамя абмеркаваньня агульных праблемаў палітычных адносінаў, намесьнік міністра будзе сустракацца з кіраўніцтвам Нацыянальнага архіву новых актаў Польшчы. Мяркуецца, што будзе разглядацца магчымасьць адкрыцьця польскіх архіваў для беларускіх дасьледчыкаў і беларускіх для польскіх.
Таксама ў Алега Краўчанкі заплянаваныя кантакты з прадстаўнікамі інтэлектуальнай эліты Польшчы і навукоўцамі, якія працуюць у сфэры міжнароднага супрацоўніцтва.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт