Выстава польскага фатографа Пшэмыслава Пакрыцкага пройдзе ў Менску
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.09.2018 14:15
Заўтра а 19:00 пройдзе адкрыцьцё выставы «Рытуалы пераходу».
Плякат са старонкі Польскага інстытуту ў Менску
У рамках месяца фатаграфіі ў Менску заўтра, 6 верасьня, пройдзе адкрыцьцё выставы польскага фатографа Пшэмыслава Пакрыцкага «Рытуалы пераходу». Яна будзе працаваць з 12:00 – 20:00 штодня ў Галерэі «Ў», вул. Кастрычніцкая, 19 (уваход з боку вул. Леніна з двара). Заўтра а 19:00 пройдзе адкрыцьцё выставы. Экскурсія па выставе ад аўтара праекту ў 20:00.
Цыкл «Рытуалы пераходу» выяўляе сьвецкія аспэкты рэлігійных абрадаў: хрост, першае прычасьце, вянчаньне, адпяваньне нябожчыка. Галоўныя падзеі ў жыцьці каталіка, якія гарантуюць яму/ёй належнае зямное жыцьцё і – як вынік – жыцьцё пасьля сьмерці. Рытуалы суправаджаюцца таемствамі і адпаведнымі сьвяткаваньнямі падзеі.
Пакрыцкі адлюстроўвае сацыяльныя формы сьвяткаваньня гэткіх падзеяў, ствараючы маштабны калектыўны партрэт палякаў. Фатаграфічны цыкл Пшэмыслава Пакрыцкага належыць да фотажанру, які час ад часу апісваюць як сацыялягічны. Пакрыцкі расказвае гісторыю пра нас, апісваючы цырымоніі, на якіх нам даводзілася прысутнічаць.

Польскі інстытут/ав