Трох віцебскіх удзельніц абароны Курапатаў аштрафавалі на 931 рубель
За ўдзел у пікетаваньні рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў суд Віцебскага раёну аштрафаваў Алену Янушкоўскую на 13 базавых велічынь, у Першамайскім райсудзе Віцебску штрафамі па 12 базавых пакаралі Ірыну Захараву і Тацяну Севярынец.
Працэсы былі завочныя: ніводная з актывістак не змагла трапіць на суд, бо паведамілі пра яго занадта позна.
Суды разьбіралі справы, распачатыя за ўдзел у «Курапацкай варце» 8-га жніўня, паводле адміністрацыйнага артыкула 23.34 «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў».
У той дзень машыну з чатырма віцебскімі актывістамі тройчы затрымлівалі па дарозе ў Курапаты, а таксама на зваротным шляху. У пастарунку ў Бараўлянах на Алену Янушкоўскую і Ірыну Захараву склалі пратаколы паводле артыкулу 23.34 КаАП («Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў»). Тацяна Севярынец даведалася, што на яе таксама складзены пратакол, толькі 27-га жніўня.
Супрацоўнікі міліцыі Міхалевіч і Новік, якія складалі рапарты і пратаколы, у Віцебск не прыехалі – спаслаліся на службовую занятасьць, а таксама на тое, што ехаць занадта далёка. Але прысутнічалі тутэйшыя супрацоўнікі сілавых структур у цывільным – у якасьці гледачоў на працэсах, якія атрымаліся завочнымі.
Актывісткі зьбіраюцца аспрэчыць судовыя рашэньні, бо лічаць, што іх сьвядома пазбавілі права на абарону, запозна паведаміўшы пра дату і час пасяджэньняў.

Радыё Свабода/ав