Рэкляму з выявай Някляева зьнялі па званку зьверху
Замест адных сутак некалькі гадзін правіселі ў цэнтры Менска 4 верасьня сіціборды (выгляд вонкавай рэклямы) крамы нацыянальнай сымболікі Symbal.by з выявай паэта і апазыцыйнага палітыка Ўладзіміра Някляева і тэлевядучага і акцёра Юрыя Жыгамонта.
Яны былі заменены на звычайную рэкляму гэтай крамы, якая амаль год разьмешчана на скрыжаваньні праспэктаў Незалежнасьці, Машэрава і вуліцы Казлова.
Як паведаміў БелаПАН уладальнік крамы Павел Белавус, сіціборды былі разьмешчаны ў рамках акцыі «Добрыя словы». Малюнак Някляева суправаджала фраза «Так добра, калі ты ўсміхаешся», Жыгамонта – «А хто тут такі прыгожы ідзе?».
5 верасьня Symbal.by плянаваў разьмясьціць плякаты з музыкам Лявонам Вольскім («Усміхніся і кроч наперад!») і гімнасткі Меляцінай Станютай («Твае шчочкі створаны для пацалункаў»).
«У рэклямным агенцтве, з якім у нас заключаны дагавор, заявілі, што борды прыйшлося зьняць пасьля таго, як патэлефанавалі з высокіх арганізацый», – сказаў Белавус.
Паводле яго словах, сам Някляеў скептычна паставіўся да ідэі стварыць сіціборд з яго выявай. «Ён сказаў: мяне не разьмесьцяць. Мы прапанавалі паспрабаваць. Экспэрымэнт атрымаўся, хоць і завяршыўся ўжо праз некалькі гадзін. Добра, што хаця б старую рэкляму вярнулі. Будзем разьбірацца», – сказаў Белавус.
Ён адзначыў, што пры падрыхтоўцы сіціборда было вырашана пайсьці на своеасаблівы кампраміс і прадставіць Някляева толькі як «беларускага пісьменьніка».
Кіраўнік рэклямнага агенцтва «МК» Марыя Кавалеўская не змагла прысьвяціць час карэспандэнту БелаПАН, спаслаўшыся на моцную занятасьць і прапанаваўшы ператэлефанаваць заўтра.
Між тым, у адным з СМІ сьцьвярджалася, што сіціборды з Някляевым і Жыгамонтам прыбраў дзяржаўны апэратар вонкавай рэклямы – прадпрыемства «Мінскрэклама». Яго дырэктар Сяргей Хільман гэтую інфармацыю катэгарычна абверг.
«Мы не зьяўляемся органам улады і ня маем распарадчых функцый. У нас няма ніякіх паўнамоцтваў умешвацца ў адносіны заказчыка і іншага рэклямнага агенцтва. Фактычна мы самі суб'ект гаспадараньня. СМІ, якое распаўсюдзіла ілжывую інфармацыю, ужо ўнесла карэкціроўку», – сказаў дырэктар «Мінскрэкламы».

naviny.by/ав