Някляеў і Жыгамонт зьявіліся на білбордах у Менску
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.09.2018 15:39
Пісьменьнік і тэлевядоўца жадаюць мінакам добрага дня і прамуюць беларускамоўную краму Symbal.by.
крыніца: belsat.eu
На галоўнай вуліцы Менску сёньня можна пабачыць шчыты акцыі #добрыясловы. Пісьменьнік і тэлевядоўца жадаюць мінакам добрага дня і прамуюць беларускамоўную краму Symbal.by.
«Для нас гэта экспэрымэнт. Сёньня білборды зьявіліся, паглядзім ці іх не здымуць. Заканадаўства зьмянілася, і калі летась нам не дазволілі разьмясьціць плякаты, сёлета ўзгадненьне прайшло на ўзроўні рэклямнага агенцтва. Акцыя скіраваная на тое, каб падымаць мінакам настрой, а таксама вучыць беларускую мову», – распавёў адзін з аўтараў акцыі #добрыясловы Павел Белавус.
Білборд зьявіўся таксама ў метро. Агулам у праекце паўдзельнічалі пяцёра вядомых беларусаў. «Яшчэ зьявяцца білборды з Лявонам Вольскім і Стэфаніяй Станютай. Не выключаем, што можа зьявіцца і Зянон Пазняк. Чаму б і не? Вернем Зянона на вуліцы сталіцы! Думаю, ён бы пагадзіўся, ён адкрыты чалавек», – кажа Павел Белавус.
belsat.eu/яс