Logo Polskiego Radia
Print

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.09.2018 13:20
За прэмію Гедройца пазмагаюцца Арлоў, Бахарэвіч, Севярынец, Глобус, Мудроў і Анка Упала.
 Аўтарам і/або ўласнікам правоў на лагатып зяўляюцца арганізатары Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Аўтарам і/або ўласнікам правоў на лагатып зяўляюцца арганізатары Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.https://be.wikipedia.org/w/index.php?curid=213005

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. У яго ўвайшлі:

1. Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам (Логвінаў, Мінск).

2. Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы (Логвінаў, Мінск).

3. Адам Глобус. Сям'я (Мастацкая літаратура, Мінск).

4. Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла (Кнігазбор, Мінск).

5. Павел Севярынец. Беларусалім (ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Україна).

6. Анка Упала. На засьнежаны востраў (Выдавецтва Янушкевіч, Мінск).

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная ў сьнежні 2011 года і ўручаецца з 2012 г. за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы.

У папярэднія гады прэмію атрымлівалі: Павел Касьцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зміцер Бартосік.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт