Logo Polskiego Radia
Print

Абмежаваньні паставак расейскіх нафтапрадуктаў парушае прынцыпы ЕАЭС

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.09.2018 12:50
Гэтак заявіў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў, камэнтуючы заяву міністра энэргетыкі РФ.
крыніца: www.belneftekhim.by

Увядзеньне забаронаў і абмежаваньняў у пытаньнях паставак расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь парушыць асноўныя прынцыпы Дамовы аб стварэньні ЕАЭС. Пра гэта 3-га верасьня заявіў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў, камэнтуючы заяву міністра энэргетыкі РФ.

3-га верасьня Аляксандр Новак, міністар энэргетыкі РФ заявіў, што Беларусь «цалкам забясьпечвае сябе» за кошт перапрацоўкі расейскай нафты і пастаўляць нафтапрадукты ў Беларусь «немэтазгодна».

«Такія заявы маюць мэту паўплываць на ход перамоўнага працэсу і пазбаўленыя канструктыўнасьці», – пракамэнтаваў заяву расейскага міністра Андрэй Рыбакоў.

Прадстаўнік канцэрна падкрэсьліў, што сваю пазыцыю і аргумэнты беларускі бок агучвае на кансультацыях і не мае намеру трансьляваць іх у мэдыях да завяршэньня перамоўнага працэсу і падпісаньня адпаведных дакумэнтаў.

10 жніўня стала вядома, што Расея мае намер абмежаваць бязмытныя пастаўкі нафтапрадуктаў і звадкаванага газу ў Беларусь з чацьвёртага квартала 2018 года, матывуючы гэта стратамі расейскага бюджэту.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт