Вырас курс даляра
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
03.09.2018 14:30
3 верасьня за амэрыканскую валюту даюць 2,0886 беларускага рубля.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Курс даляра пабіў рэкорд з часоў дэнамінацыі. Па выніках таргоў на валютна-фондавай біржы 3 верасьня за амэрыканскую валюту даюць 2,0886 беларускага рубля.
Найгоршы курс беларускага рубля да даляра за ўвесь час быў зафіксаваны ў лютым 2016 году 22 069 «недэнамінаваных», або 2,2069 «дэнамінаванага» бел. рубля.
Курс даляра рэзка падскокваў да 2,0698 рубля ў красавіку сёлета, але затым хутка ўпаў да 2 рублёў з «падскокамі» да 2,02 рубля. У ліпені было нават падзеньне да 1,97. Цяперашні рост захоўваецца з пачатку жніўня.
Svaboda.org/вк