Пазьняк заклікаў мастакоў адмовіцца ад помніка ў Курапатах
Паводле Зянона Пазьняка, „гэта як намаляваць вусы й бараду для Моны Лізы”.
Зянон Пазьняк, які адкрыў праўду пра масавыя расстрэлы ў Курапатах, зьвярнуўся да ўдзельнікаў конкурсу Міністэрства культуры на найлепшы праект помніка ва ўрочышчы.
Паводле Пазьняка, прапанаваўшы мастакам, скульптарам, архітэктарам паўдзельнічаць у конкурсе, ім прапанавалі ўдзел у „зьнішчэньні народнага помніка шляхам рэалізацыі самых сябе ў чужой збудаванай сьвятыні”.
„Ня бачыць, не разумець такога — немагчыма, калі ёсьць веды й сумленьне. Фігуральна ім як бы прапанавалі намаляваць вусы й бараду для Моны Лізы, і яны пагадзіліся”, — піша ў звароце Пазьняк.
Усе абраныя конкурсныя прапановы ён назваў „дысгарманічнымі хімэрнымі канструкцыямі, пазначанымі пячаткай зьдзеку”.
„Мой зварот да вас усіх, грамадзяне, спадарства: не рабіце гэтага. Адмоўцеся ад удзелу ў фальшывым конкурсе, задуманым ганебным рэжымам, які разбурае памяць. Ня ўдзельнічайце ў творчым злачынстве, паважайце наш народ”, — піша Зянон Пазьняк.
Міністэрства культуры абвясьціла на гэтым тыдні вынікі конкурсу эскізных праектаў памятнага знаку ва ўрочышчы Курапаты. Пераможцам названы аўтарскі калектыў скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай. Аднак Рэспубліканская мастацка-экспэртная рада манумэнтальнага мастацтва праект пакуль не зацьвердзіла.
svaboda.org/аз