Logo Polskiego Radia
Print

Беларуска перамагла ў кіданьні кап'я ў фінальным этапе „Брыльянтавай лігі”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.08.2018 14:03
У фінальным этапе „Брыльянтавай лігі” ў Цюрыху кап'якідальніцы змагаліся за $50 тыс.
Тацьцяна ХаладовічТацьцяна ХаладовічPAP/EPA/JEAN-CHRISTOPHE BOTT

Тацьцяна Халадовіч перамагла ў кіданьні кап'я ў фінальным этапе „Брыльянтавай лігі” ў Цюрыху (Швэйцарыя). У сваёй лепшай спробе беларуска паказала рэзультат 66 м 99 см. Другое месца заняла кітаянка Лю Шыінь - 66 м 00 см. Бронзавым прызёрам стала Кара Вінгер з ЗША - 64 м 75 см.

У пачатку чэрвеня на этапе „Брыльянтавай лігі” ў Осла беларуска перамагла з нацыянальным рэкордам 67 м 47 см.

У пачатку жніўня на адным з галоўных стартаў сэзона Тацьцяна Халадовіч апынулася за рысай прызёраў чэмпіянату Эўропы, заняўшы толькі пятае месца.

У фінальным этапе „Брыльянтавай лігі” ў Цюрыху кап'якідальніцы змагаліся за $50 тыс., а пераможца атрымала таксама спэцыяльны прыз з алмазам і запрашэньне на чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў 2019 годзе ў г. Доха.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт