Logo Polskiego Radia
Print

„Зумліён-МАЗ” пачаў выпускаць самыя буйныя ў Беларусі аўтакраны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.08.2018 12:11
Шасьцідзесяцітоньнікі здольныя падымаць практычна любыя грузы на вышыню 20-павярховага дома.
ААТ «Мінскі аўтамабільны завод»ААТ «Мінскі аўтамабільны завод»By Шатилло Г.В. - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=21279399

„Зумліён-МАЗ” пачаў выпускаць самыя буйныя ў Беларусі аўтакраны
Шасьцідзесяцітоньнікі здольныя падымаць практычна любыя грузы на вышыню 20-павярховага дома.
Беларуска-кітайскае прадпрыемства „Зумліён-МАЗ” запусьціла ў сэрыйную вытворчасьць аўтакраны рэкорднай грузападымальнасьцю 60 тон. Мадэль ZMC-60 будзе паказаная шырокай аўдыторыі на міжнароднай будаўнічай выставе „Будпрагрэс-2018”, якая пройдзе ў Менску з 4 па 7 верасьня, паведамілі на прадпрыемстве.
Шасьцідзесяцітоньнік „Зумліён-МАЗ” здольны падымаць практычна любыя грузы на вышыню 20-павярховага дома. Яго магчымасьцяў хопіць, каб перанесьці па паветры чыгуначную цыстэрну, танк або адразу пяць самазвалаў, адзначылі на прадпрыемстве.
Як лічаць на прадпрыемстве, новы аўтакран будзе карыстацца зацікаўленьнем як унутры краіны, так і за мяжой. Партфель замоў на першыя месяцы ўжо сфармаваны. У прыватнасьці спэцмашыны будуць пастаўленыя пакупнікам у Беларусі, Расеі і Ўкраіне.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт