Logo Polskiego Radia
Print

Пры выпісцы з радзільняў сем’і будуць атрымліваць «бэбі-боксы»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.08.2018 17:59
Ужо восеньню маладым сем’ям плянуюць раздаваць наборы, пакуль у «тэставым рэжыме».
pixabay.com/Public Domain CC0

Пры выпісцы з радзільняў сем’і будуць атрымліваць «бэбі-боксы»
Любы грамадзянін можа прыняць удзел у распрацоўцы зьмесьціва падарункавых боксаў, якія зьявяцца ў кожнай радзільні краіны. Для гэтага неабходна прайсьці апытаньне на сайце mamapro.by. Ужо восеньню маладым сем’ям плянуюць раздаваць наборы, пакуль у «тэставым рэжыме».
У наборы плянуецца пакласьці рэчы першай неабходнасьці для бацькоў і немаўлят: сродкі гігіены, дзіцячая касмэтыка, сродкі штодзённага дагляду й здароўя, рэчы для немаўлят і маладых мам.
Падарункавыя боксы «МамаPro» распрацоўвае праект «PRO» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы й сацыяльнай абароны. «PRO» – гэта праект узаемадзеяньня будучых бацькоў зь вядучымі спэцыялістамі сфэр аховы здароўя, сацыяльнай абароны й адукацыі.

Любы грамадзянін можа прыняць удзел у распрацоўцы зьмесьціва падарункавых боксаў, якія зьявяцца ў кожнай радзільні краіны. Для гэтага неабходна прайсьці апытаньне на сайце mamapro.by.

Ужо восеньню маладым сем’ям плянуюць раздаваць наборы, пакуль у «тэставым рэжыме». У наборы плянуецца пакласьці рэчы першай неабходнасьці для бацькоў і немаўлят: сродкі гігіены, дзіцячая касмэтыка, сродкі штодзённага дагляду й здароўя, рэчы для немаўлят і маладых мам.

Падарункавыя боксы «МамаPro» распрацоўвае праект «PRO» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы й сацыяльнай абароны. «PRO» – гэта праект узаемадзеяньня будучых бацькоў зь вядучымі спэцыялістамі сфэр аховы здароўя, сацыяльнай абароны й адукацыі.

belsat.eu/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт